Размер шрифта Аa Аa Аa
Цвета сайта ц ц ц
Выключить изображения
rubyen
Прайс-листы

Сумеснымі намаганнямі

Саветы грамадскіх пунктаў аховы правапарадку садзейнічаюць органам унутраных спраў у правядзенні прафілактычнай работы сярод грамадзян, схільных да здзяйснення правапарушэнняў, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, раней судзімых.

Раз у месяц праводзяцца пасяджэнні савета, на якія выносяцца пытанні прафілактычнага характару, найбольш актуальныя для мікрараёна горада, сельсавета, у якіх знаходзіцца грамадскі пункт аховы правапарадку.

Станоўча ацэнена работа савета ГПАП №2 горада Слуцка,  які размешчаны ў інтэрнаце па вуліцы Маладзёжнай. Узначальвае савет Святлана Анатольеўна Німера – намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Слуцкі мясакамбінат» па кадравай і ідэалагічнай рабоце.  

– У склад савета грамадскага пункта аховы правапарадку №2 уваходзяць 20 чалавек – прадстаўнікі розных галін дзейнасці. Летась з красавіка па снежань праведзена індывідуальная прафілактычная работа са 121 грамадзянінам, якія дапусцілі проціпраўныя паводзіны. Адбылося 14 пасяджэнняў савета ГПАП, у тым ліку адно выязное на базе мясакамбіната, – адзначае С.А. Німера.

Пасяджэнні савета праходзяць раз у месяц, а пры неабходнасці часцей. На іх разглядаюцца арганізацыйныя пытанні, праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа з грамадзянамі па недапушчэнні проціпраўных паводзін, у тым ліку ў сямейна-бытавым кірунку. Пастаяннымі сталі прафілактычныя гутаркі з грамадзянамі, якія пражываюць у інтэрнатах прамысловага раёна, таксама члены савета аператыўна рэагуюць на звароты грамадзян, якія паступаюць ад жыхароў, і інфармацыю са Слуцкага РАУС.

– Напярэдадні пасяджэння савета грамадзян інфармуем аб неабходнасці яўкі. Некаторыя з’яўляюцца па нашай просьбе самі, а іншы раз даводзіцца карыстацца дапамогай  участковых інспектараў міліцыі, – расказвае Святлана Анатольеўна. – Належным чынам наладжана работа па ўзаемадзеянні савета з установамі адукацыі, аддзелам унутраных спраў райвыканкама, прадпрыемствамі і арганізацыямі, размешчанымі ў прамысловым раёне. Сумесна вырашаюцца пытанні, якія ўзнікаюць у сферы сямейна-бытавых адносін, на асаблівым кантролі – сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ажыццяўляюцца рэйды да грамадзян, якія неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, праводзіцца прафілактычная работа.

Калі  ўсе суб’екты прафілактыкі будуць зладжана працаваць, як   адзіны механізм, то і вынік будзе відавочным.

Семінар-вучоба са старшынямі саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку і ўчастковымі інспектарамі міліцыі адбыўся на базе аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.

У ходзе семінара былі разгледжаны пытанні прафілактыкі правапарушэнняў, асноўныя мерапрыемствы па папярэджанні правапарушэнняў. Начальнік  аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандр Аляксандравіч Семяновіч азнаёміў прысутных з крымінагенай сітуацыяй у  раёне. Адзначыў, што асаблівую ўвагу неабходна ўдзяляць прафілактыцы правапарушэнняў у быце. У полі зроку павінны быць і пажылыя грамадзяне, якія з-за сваёй даверлівасці часта становяцца  ахвярамі злачынцаў.

Толькі ў цесным узаемадзеянні ўсіх суб’ектаў прафілактыкі можна эфектыўна процідзейнічаць п’янству і алкагалізму, насіллю ў сям’і, гаварыў намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Васільевіч Голікаў.

Падчас семінара начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама  Міхаіл Паўлавіч Варабей засяродзіў увагу на арганізацыйных пытаннях дзейнасці саветаў,  іх паўнамоцтвах, формах і метадах работы.